Беларуская мова для бацькоў

28.02.2023

Увага, бацькі!

Паважаныя бацькі, з мэтай прывіцця цікавасці к успрыняццю дзіцячых літаратурных твораў, калі ласка, пачытайце дзецям:

Беларускія народныя пацешкі:

"Ходзіць коцік па палях", "Ты каза, каза", "Кукарэку, певунок".

Беларускія народныя казкі:

"Коцік, пеўнік і лісічка", "Пшанічны каласок", "Жаронцы", "каток залаты лабок".

Казкі народаў свету:

"Два жадных медвежонка", "Три поросенка", "Руковичка"

Рускія народныя казкі:

"Жихарка", "Крылатый, Мохнатый да Масленный", "Морозка", "По щучьему велению".

 

Раім пачытаць Вашым дзецям казкі: "Пшанічны каласок", "Каток - залаты лабок", Яу курачка пеўніка ратавала".

 

Чытаем беларускія вершы на памяць:

"Ветлівыя словы"

"Калі ласка", "Дзякуй", "Добры дзень" - 

Ветлівыя словы

Чую ад людзей.

Ветлівымі словамі

Трэба даражыць.

З ветлівымі словамі

Добра жыць.

"Ходзіць коцік па палях"

Ходзіць коцік па палях

Носіць сон у кашалях,

Ходзіць коцік па капусце,

Носіць сон у белай хусце.

Бабка коціка дагнала,

Сон для дзетачак забрала.

А ты, коця, вон, вон,

А на дзеткам сон, сон.

Выхоўваем любоў да роднай мовы

Адной з заканамернасцей засваення дзецьмі мовы з’яўляецца наяўнасць у іх моўнага пачуцця – неўсвядомленага, набытага ў працэсе штодзенных маўленчых зносін з дарослымі, ведання моўнай нормы, традыцыі ўжывання слоў, іх формаў і спалучэнняў. Як адзначаў вялікі знаўца дзіцячага маўлення К.І.Чукоўскі, “…калі б зносіны з іншымі людзьмі не выпрацоўвалі ў ім (дзіцяці) на кароткі час асаблівую, павышаную чуйнасць да маўленчага матэрыялу, які даюць яму дарослыя, ён застаўся б да канца сваіх дзён у галіне роднай мовы іншаземцам…”

У маленькіх дзяцей, якія толькі прыйшлі ў дашкольную ўстанову з рускамоўнай сям’і, важна спачатку як мага лепш развіць пачуццёвую аснову беларускага маўлення. Рускамоўным дзецям трэба спачатку  “ўвайсці” ў беларускую мову, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць, зацікавіцца роднай мовай.

Таму найбольш спрыяльным для разумовага і маўленчага развіцця дзяцей гэтага ўзросту з’яўляецца паступовае ўключэнне беларускай мовы ў розныя віды дзіцячай дзейнасці.

Для развіцця беларускага маўлення дзяцей ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту неабходна ўлічваць матывы іх маўленчай дзейнасці.
Галоўным пабуджальным матывам выяўлення маўленчай актыўнасці ў раннім узросце з’яўляецца сумесная дзейнасць (дзелавое супрацоўніцтва) з дарослым як найлепшым партнерам для гульні, узорам для пераймання, экспертам па ацэнцы дзіцячых ведаў і ўменняў. У гэтым выяўляецца сутнасць дзелавых матываў зносін. Важнае значэнне пры гэтым мае актыўна-дзейснае ўспрыманне дзецьмі нагляднасці (цацак, малюнкаў).

Наглядныя ўздзеянні выклікаюць у дзяцей жаданне абазначыць іх словамі і гаварыць пра іх. Спрадвеку ў выхаваўчых і дыдактычных мэтах выкарыстоўвалася паэтычнае слова. Паводле народнай традыцыі, першыя ўздзеянні на ўспрымальную душу дзіцяці ажыццяўляюцца на ўзроўні мастацтва. Калыханкі, забаўлянкі, прыказкі, прымаўкі, песенькі, казкі – вось тыя дасканалыя мастацкія формы фальклору, з дапамогай якіх адбываецца знаёмства з багаццем і разнастайнасцю навакольнага свету.

 К.І.Чукоўскі пісаў, што “ўсялякія народныя песні, казкі, прыказкі, прымаўкі, загадкі, якія складаюць любімы разумовы пажытак дашкольнікаў, лепш за ўсе далучаюць дзіця да асноў народнага маўлення”. Менавіта фальклор і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей дазваляюць увесці малога ў атмасферу жывога беларускага слова, далучыць да багаццяў роднай мовы.